Серыйны забойца Чарльз Мэнсан зможа ажаніцца з сваёй фанаткай

Амерыканскі серыйны забойца Чарльз Мэнсан, які адбывае пажыццёвае зняволенне, і яго фанатка Эфтан Элен Бертан атрымалі дазвол на вяселле. У 1969-м Мэнсан разам з чальцамі сваёй камуны забіў у Лос-Анджэлесе жонку рэжысёра Рамана Паланскага актрысу Шэран Тэйт і чатырох яе знаёмых. Суд прызнаў Мэнсана вінаватым яшчэ і двух забойствах. Смяротнага пакарання ён пазбег толькі дзякуючы часовай яго адмене ў Каліфорніі ў 1972 годзе, інфармуе РІА "Новости".

АР паведамляе, што 7 лістапада сёлета 80-гадовы Мэнсан і 26-гадовая Бертан падалі заяву. Вяселле можа адбыцца на працягу трох месяцаў.

Абранніца серыйнага забойцы яшчэ падлеткам спецыяльна пераехала ў Каліфорнію, наведвала злачынцу ў турме на працягу сямі гадоў.

Згодна з законам штата Каліфорнія, на вяселлі зняволенага змогуць прысутнічаць жаніх, нявеста, два госця з ліку зняволеных, дзесяць гасцей з-за межаў турмы і святар.

Фота — АР, globallookpress.com