Севярынец пакінуў свой першы аўтограф на волі ва ўніверсаме
Павел Севярынец, якога адпусцілі з «хіміі» ўмоўна-датэрмінова з фармулёўкай «за прыкладныя паводзіны», пакінуў свой першы аўтограф на волі... у адным з наваполацкіх універсамаў. Пасля пасяджэння гарадскога суда Павел зайшоў у кавярню, што пры
прадуктовай краме і замовіў кубачак гарбаты. Прадавачка ж пачала на яго
сварыцца, абазвала «нацыяналістам» і зрабіла выгляд, што не разумее
слова «гарбата».
Давялося зрабіць запіс у кнізе скаргаў і прапановаў.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск
Давялося зрабіць запіс у кнізе скаргаў і прапановаў.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск