Шаўцоў: На расійскую амбасаду магла напасці радыкальная групоўка
Палітолаг Юрый Шаўцоў выказаў меркаванне, што кінуць бутэлькі з гаручай сумессю маглі сябры нейкай радыкальнай беларускай групоўкі. Шаўцоў: “Яшчэ нядаўна, калі ў нас праходзілі больш-менш заўважныя дэманстрацыі, у нас было нямала людзей, якія закрывалі твары, якія маглі і машыну перакуліць, і камянямі закідаць міліцыю. І нават ганарыліся тым, што ездзілі ў нейкія ваенізаваныя лагеры ў Беларусі і ва Ўкраіне. Бог яго ведае, што ад іх засталося зараз, але выключаць гэтага нельга”.
Праўда, Шаўцоў таксама прызнаў, што за такімі групоўкамі вельмі пільна назіраюць спецслужбы і большасць іх спецслужбы і курыруюць.
А вось версія, што гэта маглі здзейсніць “радыкалы” з БРСМ, выклікала ў яго смех. Па словах Шаўцова, БРСМ – гэта арганізацыя, дзе сабраліся маладыя бюракраты і кар’ерысты. І яны могуць наклеіць налепку на сметніцу, але на нешта больш радыкальнае не здольныя.