Шклоўскі завод у чарговы раз абяцаюць запусціць на поўную магутнасць

Кіраўніцтва заводу запэўніла ў гэтым старшыню камітэта Дзяржкантролю Аляксандра Якобсона, які наведаў прадпрыемства, каб на месцы прааналізаваць прычыны яго няўдач.


Аляксандр Якобсон абмеркаваў з кіраўніком Магілёўскай вобласці Пятром Руднікам і кіраўніком прадпрыемства шляхі паляпшэння сітуацыі. Дырэктар прадпрыемства запэўніў старшыню Камітэта дзяржкантролю, што хуткім часам праблемы будуць вырашаны, паведамілі ў прэс-службе КДК, перадае "Народная газета".