Шклозавод “Нёман” не заплаціў дапамогаў тым, хто выйшаў на пенсію

Работнікі шклозавода “Нёман”, якія з пачатку 2009 года выйшлі на пенсію, не атрымалі да гэтай пары прадугледжаную заканадаўствам і калектыўнай дамовай адзіночную дапамогу. Сума дапамогі залежыць ад стажу.  Пры гэтым пісаць скаргі на дзеянні кіраўніцтва прадпрыемства пенсіянеры пабойваюцца і спадзяюцца, што ў хуткім часе пытанне вырашыцца само сабой і яны атрымаюць дапамогу.

 Нежаданне канфліктаваць з кіраўніцтвам завода былыя рабочыя тлумачаць тым, што іх дзеці працуюць на “Нёмане” і ў іх могуць узнікнуць непрыемнасці.