Школьнікам Івана-Франкоўскай вобласці заўтра раскажуць пра С. Бандэру
У школах Івана-Франкоўскай вобласці Украіны 1 верасня адбудзецца першы ўрок на тэму "Сцяпан Бандэра - сцяг украінскай нацыі", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння лідэра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.
Чыноўнікі абласнога ўпраўлення адукацыі распрацавалі метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў па правядзенні гэтага ўроку. Яны мусяць распавесці школьнікам пра асноўныя этапы жыцця Бандэры і яго барацьбы за незалежнасць.
"Інтэрфакс" нагадвае, што летась Івана-Франкоўскі аблсавет аб'явіў 2008 год Годам Сцяпана Бандэры ў вобласці. 100-я ўгодкі з дня нараджэння кіраўніка АУН прыпадаюць на 1 студзеня 2009 года.