Школьнікі будуць двойчы ў год здаваць залікі па Правілах дарожнага руху

Беларускім школьнікам давядзецца не толькі вывучаць Правілы дарожнага руху, але і здаваць па іх залік двойчы на год: у снежні, перад зімовымі вакацыямі, і ў траўні, перад летнімі, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.
Вызваленыя ад такіх залікаў толькі першакласнікі і вучні старэйшай школы. Для кожнага ўзросту распрацаваныя свае праграмы.

Да шчасця, цягнуць квіткі або пісаць кантрольныя працы школьнікам не прыйдзецца. Залік будзе праходзіць у гульнявой форме — у выглядзе віктарыны, конкурсу або круглага стала.