Штанге раскрытыкаваў працу беларускіх СМІ ў справе асвятлення футбола
Беларуская федэрацыя футбола падрыхтуе адозву ў Адміністрацыю прэзідэнта па пытанні выхаду спартыўных газет у панядзелак. Пра гэта паведаміў старшыня БФФ Генадзь Нявыглас 17 лістапада па выніках пасяджэння круглага стала на тэму “Наш футбол”.
Акрамя таго, будзе накіравана адозва кіраўнікам тэлеканалаў з просьбай перанесці на больш раннія тэрміны паказ аналітычных футбольных перадач. З крытыкай сітуацыі на рынку спартыўных СМІ і сістэмы асвятлення футбола выступіў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге.
На яго думку, не правільна, калі пятнічныя ці суботнія падзеі асвятляюцца ў спартовай прэсе толькі ў аўторак. Нямецкі спецыяліст, паводле яго слоў, не бачыць сэнсу ў футбольных перадачах, якія выходзяць у эфір позна ўвечары на наступны дзень пасля матчаў.
Трэнер выставіў прэтэнзіі да якасці трансляцый гульняў беларускага чэмпіянату, калі камеры паказваюць пустыя трыбуны, гаражы і прыбіральні замест заўзятараў, якія прыходзяць на футбол.
БелаПАН