Швецыя, Італія, Сербія—сапернікі нашай "маладзёжкі" на чэмпіянаце Еўропы-2009

У шведскім Гётэборгу адбылося лёсаванне фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе сярод моладзевых камандаў. Беларуская "маладзёжка" на першым этапе згуляе ў групе А разам з камандамі Швецыі, Італіі і Сербіі. Другі квартэт склалі моладзевыя зборныя Англіі, Іспаніі, Нямеччыны і Фінляндыі. Па выніках групавога турніру па дзвюх лепшыя каманды з кожнага квартэта выйдуць у паўфінал кантынентальнага першынства.

Фінальная стадыя еўрапейскага чэмпіянату для футбалістаў, не старэйшых за 21 год, адбудзецца з 15 па 29 чэрвеня 2009 года на стадыёнах Швецыі.

Беларуская моладзевая каманда ў другі раз увайшла ў лік найлепшых зборных Старога Свету. Да гэтага нашы футбалісты дамагліся падобнага поспеху толькі ў 2004 годзе.

БЕЛТА