Шведскі журналіст: "Еўрасаюз падвёў Украіну — ідзе яе паўзучая пуцінізацыя"

Еўрасаюз зрабіў замала, каб наблізіць Украіну да чалецтва ў саюзе, лічыць галоўны публіцыст шведскай газеты "Svenska Dagbladet" Рол Густафсан. На ягоную думку, Украіне ў дарозе на захад не дапаможа ні Ўсходняе партнёрства, ні новыя рэаліі пасля прыняцця лісабонскага трактату.

Публіцыст мяркуе, што цяпер усе ў Еўропе будуць ліць кракадзілавы слёзы над украінскай трагедыяй і наракаць на слабае кіраванне Віктара Юшчанкі. Між тым, лічыць Ролф Густафсан, набольшай слабасцю ўкраінскага прэзідэнта быў факт, што ён не прадбачыў здрады Еўрасаюза, які не выпрацаваў агульнай пазіцыі наконт Расіі ды постсавецкіх краінаў.

"Без прадуманай стратэгіі ў дачыненні да суседзяў МЗС Еўрасаюза будзе толькі пустой шкарлупкай, а пуцінізацыя страшэнна прагрэсуе”, — пераказвае словы публіцыста gazeta.pl.