Швейцарцы прагаласавалі супраць павелічэння залатога запасу краіны
Долю золата ў нацыянальных рэзервах прапаноўвалася павялічыць з 8% да 20%.
Грамадзяне Швейцарыі на рэферэндуме не падтрымалі ідэю нарасціць залаты запас краіны, інфармуе РБК.
Швейцарцам прапаноўвалася падтрымаць ініцыятыву пра павелічэнне долі золата ў нацыянальных рэзервах з 8% да 20%. Для гэтага спатрэбілася б 1800 тон каштоўнага металу. Гэта абышлося б у 66 млрд франкаў (€55 млрд). Дарэчы, закупленае золата склала б каля 67% сусветнай вытворчасці.
Акрамя таго, швейцарцам прапаноўвалася вярнуць у краіну золата, якое захоўваецца за мяжой, і забараніць яго продаж.
Гэтую ідэю не падтрымаў Цэнтрабанк Швейцарыі. На думку банкіраў, такія меры пазбавілі б краіну гнуткасці грашова-крэдытнай палітыкі.
Цяпер Нацбанк Швейцарыі мае 1,04 тыс. тон золата. Па гэтым паказчыку краіна знаходзіцца на шостым месцы ў свеце.
Фота — swissinfo.ch