Сідорскі: У Беларусі стаіць задача па актывізацыі прыватызацыйных працэсаў
У Беларусі стаіць задача па актывізацыі прыватызацыйных працэсаў, заявіў у Мінску прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. "Мы пацвярджаем, што будзем актыўна працаваць па прыватызацыі нашых прадпрыемстваў", сказаў ён. Сідорскі нагадаў, што ў цяперашні час ідзе праца па акцыянаванні дзяржпрадпрыемстваў. Паводле слоў прэм'ера, "больш за 40% нашай эканомікі — гэта акцыянерныя прадпрыемствы".
Як паведамляе "Интерфакс", Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што Беларусь зацікаўленая не ў самім акцыянаванні прадпрыемстваў, а ў стварэнні такіх умоваў, якія б садзеqнічалі б "арганізацыі новых вытворчасцяў, выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі сённяшняга і заўтрашняга дня".