Сіноптыкі прагназуюць на выходныя дні непагадзь з мокрым снегам і дажджом
Па прагнозах сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе хмарна. На большай частцы тэрыторыі ападкі: мокры снег, дождж. Раніцай і ўдзень па паўночным усходзе моцны мокры снег, слабая завея. Месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, па Віцебскай і Магілёўскай абласцям парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3 — плюс 3°С, днём па поўдні да плюс 5°С.
У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, адзначае БелаПАН. 21 лютага на большай частцы краіны снег, мокры снег, удзень месцамі па Гомельскай вобласці моцны снег, завея. На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 7°С, уначы па Віцебскай вобласці да мінус 9°С. 22 лютага хмарна з распагоджаннямі. Уначы слабая завея. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 4—11°С, пры распагоджаннях да мінус 15°С, днём мінус 1—8°С.