Сітуацыя на трасе ў Бярэзінскім раёне палепшылася, моцнага дыму няма

Сітуацыя на аўтадарозе М4 Мінск — Магілёў у Бярэзінскім раёне нармалізавалася, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскую абласную ДАІ. Паводле спецыялістаў, раніцай у суботу не было праблемаў на гэтым участку трасы.

Нагадаем, што напярэдадні ДАІ часова закрыла частку трасы М4 з-за моцнага задымлення ад ляснога пажару. Неспрыяльная дарожная абстаноўка стала прычынай аварыі на 113-м кіламетры аўтадарогі. У выніку здарэння пацярпеў пасажыр, якога даставілі ў лякарню. На гэтым участку трасы была амаль нулявая бачнасць.

У гэтыя выходныя з-за высокага класу пажарнай небяспекі закрытыя для наведвання лясы па ўсёй тэрыторыі Беларусі.