СК правярае інцыдэнт з гібеллю мужчыны ад выбуху ў Смалявіцкім раёне

Паводле папярэдніх звестак, ён атрымаў смяротныя раненні ад выбуху нявызначанага рэчыва. 10 кастрычніка сваякі знайшлі труп загінулага ў прыватным доме ў вёсцы Белая Лужа Смалявіцкага раёну.

Следчыя распачалі крымінальную справу па факце незаконных дзеянняў у дачыненні выбуховых рэчываў. Дапытваюцца жыхары вёскі, сваякі загінулага. З месца здарэння забралі рэчыўныя доказы, у тым ліку фрагменты выбухоўкі.

У Следчым камітэце ўдакладняюць, што загінулы быў жыхаром Жодзіна, інфармуе БЕЛТА.