Следчага з Дзяржкантролю будуць судзіць за прыкрыванне сябра-бізнэсмена
Былога начальніка следчага ўпраўлення Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю Генадзя Гапоненка будуць судзіць. Ягоную крымінальную справу перадала ў суд Генпракуратура, паведамляе “Ежедневник». Спадара Гапоненка арыштавалі 6 чэрвеня 2009 году і абвінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Матэрыялы перадалі ў суд Мінску, які павінен накіраваць справу далей паводле падсуднасці. Вінавацяць былога следчага ў злоўжыванні ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі, у атрыманні буйнога хабару і ў буйным махлярстве. Вядома, што практычна ўся справа звязана з даўнім сябрам Генадзя Гапоненка, бізнэсменам, якому, паводле матэрыялаў Генпракуратуры, галоўны следчы розным чынам дапамагаў.