Следчыя знайшлі жанчыну і яе дачку, якія зніклі без вестак 14 гадоў таму

Беларускія следчыя адшукалі жанчыну і яе дачку, якія зніклі без вестак 14 гадоў таму. Дзевяць гадоў іх абедзвюх лічылі забітымі.

Як паведамляе сайт Следчага камітэта, у чэрвені 2006 года гродзенскім міліцыянтам паступіла інфармацыя пра знікненне жанчыны, якой на той час было 43 гады, і яе 14-гадовай дачкі. З нагоды знікнення была пачатая крыміныльная справа. Потым у следчых з'явілася інфармацыя, што жанчына з дачкой маглі стаць ахвярамі злачынства.

І толькі ў лютым 2015 года гродзенскія праваахоўнікі атрымалі звесткі, што і жанчына, і яе дачка жывыя, а не сталі ахвярамі забойства. Высветлілася, што яшчэ ў 2001 годзе яны па сваёй волі выехалі на пастаяннае месца жыхарства ў Расію. Пры гэтым гродзенка не паведаміла сваякам і сябрам пра свой ад'езд і разарвала з імі адносіны. У Расіі маці з дачкой жылі без рэгістрацыі.

Фота — jayewells.com