Слонімцаў асудзілі на 13 гадоў за падрыхтоўку забойства непаўналетняй

Два слонімцы, асуджаныя на 13 год пазбаўлення волі, падалі на перагляд справы. Турэмнае пакаранне пагражала ім за падрыхтоўку забойства непаўналетняй. Крымінальная справа у дачыненні да жыхара Слоніма Мартынава і яго сужыцелькі Шубабы была разгледжана судовай калегіяй па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда. Зламыснікі спрабавалі знайсці забойцу для таго, каб забіць непаўнагадовую сваячку Мартынава. Такім чынам яны збіраліся авалодаць кватэрай, якую дзяўчына атрымала ў спадчыну.

Ролю выканаўцы злачынства, за якое Мартынаў абяцаў заплаціў 600 долараў, выканаў супрацоўнік крымінальнага вышуку. Пасля перадачы грошай Мартынаў быў затрыманы.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна