СМІ: Расійскія спецслужбы вярбуюць таленавітую латвійскую моладзь
У Латвіі апублікаваная частка штогадовай справаздачы контрразведкі.
У ёй адзначаецца, што расійскія спецслужбы — ФСБ і Служба знешняй выведкі — вядуць актыўную дзейнасць на латвійскай тэрыторыі. Адным з накірункаў іх працы з'яўляецца вярбоўка актыўнай моладзі.
Як інфармуе Delfi, латвійская контрразведка налічыла сярод дыпламатычнага корпуса 15-35% шпіёнаў. Звычайна яны працуюць паступова, заводзяць кантакты сярод дзяржаўных служачых, навукоўцаў, журналістаў і грамадскіх актывістаў. Расійскія спецслужбы "апрацоўваюць" студэнтаў з Латвіі, якія вучацца ў Расіі, а тым, каго завербавалі, у далейшым дапамагаюць — садзейнічаюць іх кар'ернаму росту.
Латвійская контрразведка адзначае актыўнасць расіян у грамадскім сектары, дзе існуюць грамадскія структуры, звязаныя з расійскімі спецслужбамі. Ім аказваецца фінансавая падтрымка. Часам латвійскіх грамадзян спрабуюць падкупіць, выкарыстоўваюцца і магчымасць кібер-прасторы.
Фота — Shutterstock