Снегапад у сераду ўдвая павялічыў колькасць дарожна-транспартных здарэнняў
Больш за 300 дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) адбылося ў Беларусі за мінулыя суткі. Выкліканыя яны былі складанымі ўмовамі надвор'я. У сераду, паводле звестак ДАІ, у Беларусі адбылося 316 так званых няўлічаных ДТЗ, у якіх не пацярпелі людзі. Гэта ў 2 разы больш, чым звычайна. Толькі ў Мінску за мінулыя суткі адбылося 130 сутыкненняў на слізкіх дарогах.
Супрацоўнікі ДАІ таксама адзначылі павелічэнне ліку ДТЗ, у якіх загінулі людзі. У сераду на дарогах краіны загінулі 7 чалавек. Пераважна гэтыя ДТЗ адбыліся ў выніку выезду аўтамабіляў на сустрэчную паласу руху. Усяго за мінулыя суткі адбылося 21 ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі, інфармуе "Інтэрфакс".
Дарэчы, 5 лютага зранку таксама адбылося ДТЗ, у якім загінуў чалавек. У Гродне каля пешаходнага пераходу аўтамабіль збіў мужчыну, які ад атрыманых траўмаў сканаў.