Спецкамісія выявіла, што ў 45 школьнікаў у Сянне няма пісьмовых сталоў
Акцыю “Працоўнае месца вучня” прыдумалі ў Сенненскім райвыканкаме. Склаўшы спіс неабходных для абсталявання працоўнага месца рэчаў, спецыяльныя камісіі пайшлі па хатах. За тры тыдні наведалі кожнага з амаль трох тысяч школьнікаў. Правяралі наяўнасць пісьмовага стала, крэсла, настольнай лямпы ды паліцы для кніг. Падлічыўшы, колькі чаго не хапае, склалі план дзеянняў. Кніжныя паліцы (іх не хапала 9) даручылі рабіць самім школьнікам у школьных майстэрнях. Настольныя лямпы (а іх не хапала 236) большасць бацькоў набылі самі.
Пісьмовыя сталы (іх не было ў 45 школьнікаў), як паведамілі ў райвыканкаме, для малазабяспечаных дзетак павінны набыць спонсары. Выканкам ужо звярнуўся да прадпрыемстваў і арганізацый раёну.
Пісьмовыя сталы (іх не было ў 45 школьнікаў), як паведамілі ў райвыканкаме, для малазабяспечаных дзетак павінны набыць спонсары. Выканкам ужо звярнуўся да прадпрыемстваў і арганізацый раёну.