Спецназ паламаў рэбры і траўмаваў пазваночнік украінскаму дэпутату (відэа)

Як паведамляе УНІАН, найбольш пацярпеў дэпутат Сцяпан Кубіў, у якога шматлікія траўмы. Збівалі яго байцы спецпадраздзялення "Беркут". У бальніцу Кубіва забрала "хуткая". Лекары працягваюць абследаванне дэпутата. Агульны яго стан ацэньваецца, як цяжкі.



Сярод пацярпелых дэпутатаў-апазіцыянераў таксама Андрэй Іванчук, Віталь Ярэма, Эдуард Лявонаў і яшчэ некалькі чалавек.



Нагадаем, 19 жніўня большасць Кіеўсавета правяла пленарнае паседжанне, якое апазіцыя лічыць нелегітымным у сувязі з завяршэннем 2 чэрвеня пяцігадовага тэрміна паўнамоцтваў сталічнага савета. Дэпутаты-апазіцыянеры спрабавалі прарвацца ў Кіеўсавет, аднак іх не пусцілі праваахоўнікі. Тады адзін з дэпутатаў выбіў акно на першым паверсе і апазіцыянеры залезлі ў будынак праз яго. Там і адбылася кароткая сутычка з байцамі "Беркута". Неўзабаве камандзір спецпадраздзялення загадаў не чапаць дэпутатаў.



Дарэчы, праваахоўнікі заявілі, што дэпутаты збілі ў будынку Кіеўсавета міліцыянта.
 

Фота — УНІАН