Спецназаўцы зламалі руку апазіцыянеру на канцэрце “Акіяна Эльзы” у Гродне
У суботу, 28 ліпеня, на канцэрце гурта “Акіян Эльзы”, які праходзіў у Гродне ў рамках рэкламнага тура сотавага аператара “Velcom”, супрацоўнікі спецназа жорстка збілі і зламалі руку Аляксандру Шумкевічу, аднаму з лідэраў моладзевай структуры Аб'яднанай грамадзянскай партыі — “Маладыя дэмакраты”.
Інцыдэнт адбыўся за 15 хвілін да заканчэння канцэрта, калі некалькі моладзевых актывістаў разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг і паднялі яго над натоўпам.
Да Шумкевіча ззаду падышлі некалькі чалавек, сярод якіх былі як міліцыянты, так і людзі ў цывільным, заламалі рукі і выцягнулі з натоўпу.
Пазней яго даставілі ў Ленінскі РАУС Гродна і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На наступны дзень Шумкевіч папрасіў медыцынскай дапамогі. Лекары, якія прыехалі ў ізалятар, кансатавалі пералом і адвезлі актывіста ў шпіталь.
Там яму наклалі гіпс, пасля чаго адпусцілі. Шумкевіч падаў скаргу на дзеянні міліцыянтаў. У Мінску ён мае намер прайсці агляд у бюро судмедэкспертызы.
Прэс-служба АГП