Спецыяліст: Кантроль за правядзеннем фестываляў павінен быць менш жорсткім

Кантроль за правядзеннем фестываляў у Беларусі павінен быць менш жорсткім, лічыць кіраўнік канцэртнага агенцтва UniArtPro Дзмітрый Шапялевіч, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў ён 26 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, значная частка часу пры арганізацыі фестывалю ідзе на ўзгадненне мерапрыемства з усімі зацікаўленымі органамі, прычым неапраўдана вялікае значэнне надаецца афармленню дакументаў.

На думку Шапялевіча, неапраўдана высокі таксама памер пошліны пры атрыманні гастрольнага пасведчання на мерапрыемствы з удзелам замежных выканаўцаў. Ён супастаўляецца з ганарарамі гэтых выканаўцаў і адбіваецца на цане білетаў, адзначыў Шапялевіч.

У сваю чаргу начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Міхаіл Казловіч заявіў, што фестывальны рух актыўна падтрымліваецца дзяржавай.