Спецыяльная камісія будзе сачыць за этычнасцю рэкламы медыкаментаў

Міністэрства аховы здароўя Беларусі настойвае на этычнай працы вытворцаў лекавых сродкаў на беларускім рынку, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людзміла Рэуцкая. "Не сакрэт, што ёсць кампаніі, якія не зусім этычна паводзяць сябе на беларускім фармакалагічным рынку і не зусім этычна прасоваюць сваю прадукцыю", - падкрэсліла Л.Рэуцкая. Па яе словах, "у Беларусі створаны грамадскі савет, які будзе вывучаць гэтую сітуацыю і прыпыняць факты неэтычных паводзін некаторых кампаній на беларускім рынку лекаў". Пры гэтым яна адзначыла, што "безумоўна, у грамадстве трэба зламаць стэрэатып аб тым, што беларускія лекі горшыя за імпартныя. Яны не горш і адпавядаюць усім патрабаванням".

Інтэрфакс