Спорт як зброя: як Лукашэнка помсціць спартоўцам — стрым з Апейкіным
Аляксандр Апейкін / Еўрарадыё
Заснавальнікі Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін сталі першымі беларусамі, якіх беларускі рэжым вырашыў завочна асудзіць – іх крымінальныя справы не толькі ўжо “расследавалі”, але і перадалі ў пракуратуру для накіравання ў “суд”. Што праўда, ёсць вялікія сумневы ў тым, што такія дзеянні дапамогуць вярнуць тое, што засталося ад беларускага спорту, да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.
Як крымінальны пераслед у Беларусі адбіваецца на жыцці і дзейнасць спартоўцаў за мяжой? Ці стане перашкодай для супрацы з украінскімі калегамі напружанасць паміж украінцамі і беларусамі апошніх дзён і што думае пра візавы рэжым з Беларуссю? Як хутка беларускі спорт вернуць на сусветную спартовую арэну? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці (BSSF) Аляксандр Апейкін.