Справа паляка, які запісаў перамовы СУ-27, згубілася між пракуратурамі?
Матэрыялы справы ў дачыненні да польскага радыёаматара, які запісаў размову польскіх пілотаў з дыспетчарам падчас трагедыі з беларускім СУ-27 у польскім Радаме, да пракуратуры пакуль не дайшлі.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў пракурор радамскай раённай пракуратуры Кшыштаф Бедынскі.
“Можа быць праз некалькі дзён, а можа праз тыдзень-два пракуратура вылучыць гэтыя матэрыялы і вышле ў Радам, але пакуль цяжка мне сказаць калі гэта будзе”.
Інфармацыя пра тое, што матэрыялы справы будуць перададзеныя з польскай вайсковай пракуратуры ў раённую пракуратуру ў Радаме з’явілася яшчэ 4-га верасня.
Грамадзянскія следчыя павінны высветліць ці выкарыстоўваў радыёаматар абсталяванне альбо праграмы з мэтаю атрымання інфармацыі, да якой не меў права, і ці гэтая інфармацыя пасля была выкладзеная ў публічны доступ.