“Справялівы свет” у Віцебску не дамогся ўключэння сваіх сябраў у выбаркамы
Суды Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў Віцебска адхілілі скаргі 17 сябраў партыі «Справядлівы свет», якія не трапілі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, паведамляе Радыё Свабода. Так, у судзе прадстаўніца адміністрацыі Кастрычніцкага раёна патлумачыла, што іх не ўключылі ў склад выбарчых камісіяў, бо сябры партыі ўхіляліся ад працы ў выбаркамах раней. У выніку было прынятае рашэнне пра тое, што ўчастковыя камісіі сфармаваныя належным чынам, і што 8 сябраў “Справядлівага свету” не ўключаны туды на законных падставах. Запярэчыць сябры партыі не змаглі, бо намесніку старшыні абласной партыйнай арганізацыі Анатолю Родзіку адмовілі ва ўдзеле ў працэсе.
Прыкладна па такім самым сцэнары праходзіў працэс і ў Першамайскім раённым судзе. Было прынятае рашэнне, што скарга “Спрявялівага свету” цалкам беспадстаўная.
Прыкладна па такім самым сцэнары праходзіў працэс і ў Першамайскім раённым судзе. Было прынятае рашэнне, што скарга “Спрявялівага свету” цалкам беспадстаўная.