Спявачку Рыяну выгналі з мячэці за "смелую фотасесію" (фота)

Зорка сусветнай поп-музыкі амерыканская спявачка Рыяна ў суботу наведала Вялікую мячэць шэйха Заеда.



Для візіту зорка абрала аблягаючы чорны камбінезон з капюшонам, які, па словах адміністрацыі мячэці, "хутчэй агаляў, чым хаваў" цела жанчыны. У двары мячэці Рыяна вырашыла сфатаграфавацца. Аднак паставы спявачкі для фота выклікалі абурэнне прысутных супрацоўнікаў і яны запатрабавалі ад зоркі неадкладна пакінуць тэрыторыю комплексу.



Як інфармуе РІА "Новости", у адміністрацыі мячэці падкрэслілі, што візіт Рыяны быў прыватным, дазволу на фотасесію яна не прасіла, а значыць мусіла паводзіць сябе як звычайныя наведвальнікі.



Рэакцыі самой спявачкі на крытыку эмірацкіх уладаў няма, але яна апублікавала здымкі згаданай "скандальнай" фотасесіі ў Instagram.
 

Фота — AFP, instagram.com