Стала вядома, якія сёлета адзнакі на ЦТ прыраўняюць да нездавальняючых
Вызначаны адзнакі, якія па выніках цэнтралізаванага тэставання ў 2017 годзе будуць прыраўноўвацца да нездавальняючых. Адпаведную пастанову (№ 20 ад 16 сакавіка) прыняло Міністэрства адукацыі, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і пачне дзейнічаць з 6 красавіка.
Па беларускай і рускай мовах нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 19 балаў — для філалагічных спецыяльнасцяў, ад 0 да 9 балаў — для астатніх спецыяльнасцяў. Па першым прадмеце профільнага іспыту нездавальняючымі будуць лічыцца: “Матэматыка”, “Фізіка”, “Хімія”, “Біялогія” — ад 0 да 14 балаў, “Гісторыя Беларусі”, “Сусветная гісторыя (найноўшы час)”, “Грамадазнаўства”, “Геаграфія”, “Замежныя мовы” (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — ад 0 да 19 балаў. Па другім прадмеце профільнага іспыту нездавальняючымі будуць лічыцца: “Матэматыка”, “Фізіка”, “Хімія”, “Біялогія” — ад 0 да 9 балаў, “Гісторыя Беларусі”, “Сусветная гісторыя”, “Грамадазнаўства”, “Геаграфія”, “Замежныя мовы” — ад 0 да 14 балаў.
Да нездавальняючых прыраўняюць адзнакі ад 0 да 4 пры паступленні ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падначаленні Мінабароны, МНС, МУС і Дзяржпамежкамітэта, на ваенныя факультэты, на спецыяльнасці “Меліярацыя і водная гаспадарка”, “Аграінжынерыя” ды шэраг іншых. Больш падрабязна гл. тут. Атрымліваецца, што Мінадукацыі, у параўнанні з 2016 годам, не зрабіла ніякіх зменаў.