Сталі вядомыя імёны турыстаў, якія трапілі пад лавіну ў Мурманскай вобласці
РІА "Новости" апублікавала імёны беларускіх турыстаў, якія трапілі пад лавіну ў Мурманскай вобласці Расіі. Сярод зніклых без вестак: кіраўнік групы Міхаіл Карпеш (1981 года нараджэння), Дар'я Трацынская (1983 года нараджэння), Яўген Траскевіч (1986 года нараджэння), Аляксандра Коўган (1987 года нараджэння).
Двум удзельнікам групы атрымалася выратавацца. Гэта Аляксандр Юрага (1981 года нараджэння) і Дзмітры Фамін (1989 года нараджэння).
Як паведамляла Еўрарадыё, незарэгістраваная група беларускіх турыстаў выйшла на маршрут 3 сакавіка, хаця выратавальнікі папярэджвалі пра неспрыяльныя ўмовы надвор'я ў Мурманскай вобласці і магчымасць сыходу лавін. 8 сакавіка на перавале Паўночны Таваёк адбыўся сыход лавіны, пад якой апынуліся чацвёра з шасці чальцоў групы.
Як паведамляюць выратавальнікі, шырыня лавіны склала 7 метраў, глыбіня 3 метры і даўжыня 100 метраў. Спробы самастойна адкапаць пацярпелых, якія распачалі двое выратаваных турыстаў, апынуліся беспаспяховымі. Цяпер на месцы здарэння працуюць выратавальнікі, якія шукаюць беларускіх турыстаў.