Сталі вядомыя сапернікі мінскага "Кераміна" ў Кантынентальным кубку
Сталі вядомыя сапернікі чэмпіёна Беларусі па хакею 2007-2008 гадоў сталічнага "Кераміна" ў розыгрышы Кантынентальнага кубку 2008-2009 гадоў. Беларускія хакеісты пачнуць барацьбу за еўрапейскі трафей з паўфінальнага этапа, у латвійскай Ліепаі.
Напрыканцы лістапада ў групе "D" "Керамін" згуляе з мясцовым "Металургсам", казахстанскім "Гарняком" і пераможцам чвэрцьфінальнай групы "В", у якую ўваходзяць літоўская "Энергія", польская "Краковія", украінскі "Сокал" і галандскі "Тылбург".
У выпадку поспеху ў паўфінале беларускаму чэмпіёну давядзецца пазмагацца за Кантынентальны кубак у Францыі. У сярэдзіне студзеня 2009-га ў суперфінале выступяць гаспадары спаборніцтваў з горада Руан, славацкі "Марцін", а таксама найлепшыя каманды з двух паўфінальных квартэтаў.
БЕЛТА