Сталі вядомыя суперніцы Азаранкі і Гаварцовай у асноўнай сетцы "Уімблдона"

У Лондане завяршылася лёсаванне мужчынскага і жаночага разрадаў асноўнай сеткі "Уімблдона".  У матчах 1/64 фінала Вікторыя Азаранка (16-ы нумар пасеву) згуляе з балгаркай Цвятанай Піронкавай (40-ы нумар рэйтынгу), а Вольга Гаварцова (36) сустрэнецца з расіянкай Надзеяй Пятровай (22), інфармуе "Прессбол".