Старшыня Гарадоцкай філіі БНФ падтрымаў галадоўку маладога медыка

Да галадоўкі, што абвясціў ўчора малады медык, які не можа знайсці працу, далучыўся старшыня раённай філіі БНФ Леанід Аўтухоў.
Нагадаем, Аляксандр Жыткевіч вырашыў галадаць у знак пратэсту супраць адмовы шэрагу сельгаспрадпрыемстваў раёна ўзяць яго на працу.

Зубны фельчар, пазбаўлены працы па рашэнні суда, лічыць, што кіраўніцтва прадпрыемстваў пры наяўнасці вакансій адмаўляе яму ў працы з-за ягонай грамадскай актыўнасці ды сяброўства ў БНФ.

Леанід Аўтухоў таксама не мае працы з 2008 года. Па словах спадара Аўтухова, у раёне зараз налічваецца больш як 70 вольных працоўных месцаў, але прадпрыемствы і ўстановы не жадаюць бачыць “апазіцыянераў” нават на месцах дворнікаў, вартаўнікоў, жывёлаводаў.

Галадоўчшыкі паведамілі аб сваёй акцыі ў мясцовы РАЎС, цэнтр занятасці, а таксама раённым уладам.