Стася, вакалістка гурта “По глазам”, кажа ўсю праўду ў вочы пра Еўрафэст
Пасля ўдзелу ў беларускім адборачным туры Еўрабачання вакалістка гурта "По глазам" Стася распавяла Еўрарадыё пра безнадзейнасць на перамогу ў конкурсе, а таксама пра тое, што, хто і як зарабляў на Еўрабачанні. ЕРБ: Стася, шмат было размоваў пра тое, нібыта загадзя было вядома пра перамогу Руслана Аляхно. Няўжо гэта праўда? Няўжо вось на рэпетыцыях вы збіраліся і вам казалі: маўляў, пераможа Руслан Аляхно!
Стася: Гэта было відавочна. Я да апошняга жыла надзеямі на тое, што сумленне прачнецца ў каго трэба, але гэтага не адбылося, на жаль. Мы бачылі, на каго ставіць журы. Што яшчэ можна думаць, калі артыст прыязджае на рэпетыцыі з двума прадзюсарамі і лепшымі сябрамі чальцоў журы? Мы ж не дурні (пасміхаецца).
ЕРБ: Няўжо ніхто не мог на гэта паўплываць? Вось Аляксандр Ціхановіч вельмі паважае цябе, любіць твае песні. Ці была якая дапамога з яго боку?
Стася: Аляксандр Ціхановіч — вельмі добры чалавек, я бясконца яго паважаю, але мы з ім вытрымліваем стасункі на пэўнай дыстанцыі, таму што ён чалавек дарослы, алдовы такі… Але заўсёды мне дапамагае, калі можа — падтрымлівае. Аднак Аляхно мы з ім не абмяркоўвалі.
ЕРБ: Як ты ацэньваеш песню Руслана Аляхно з музычнага пункту гледжання?
Стася: Скажу шчыра, Руслан — нармальны чалавек. Супраць яго я нічога не маю, але як музыка, што сам піша песні, я магу сказаць, што песня ў Руслана вельмі паганая. Што за вобраз ён там прасоўвае? Імідж хлопца, які кінуў дзяўчыну, і зараз, нібыта герой нашага часу, крычыць ёй, hasta la vista, baby! I am gonna miss you, may be! Што гэта? Сорам адзін.
ЕРБ: Хто-небудзь з канкурсантаў закрануў твае пачуцці?
Стася: Мне вельмі падабаецца імпэт Гюнэш, якая ніколі не здаецца і загартавалася ўжо, як сталь! Яна вельмі мэтанакіраваная! Рэспект! (смяецца) Lite Sound мне вельмі спадабаліся. Лічу, што яны выступілі лепш за ўсіх. Яны маладыя і выдатныя музыкі, таленавітыя, мне хацелася б, каб на іх звярнулі ўвагу. Вось за якіх артыстаў трэба брацца! (усміхаецца)
ЕРБ: Вернемся да выступу. Што там адбывалася з гукам? Было адчуванне, што гукарэжысёр дапамагаў толькі Руслану Аляхно.
Стася: Ой, распавяду! Мы з раніцы прыехалі на саўндчэк, прайшло лёсаванне, пачалося адладжванне гуку. На рэпетыцыі гук быў яшчэ нармальны. Мы больш-менш гучалі, нам перашкаджаў нейкі там рэжысёр сцэны (трываць гэтага не магу! Ну, запрасілі гурт, няхай сабе выступае. Навошта перашкаджаць?). Так. Гук. Я разумею, што пры адсутнасці людзей сцэна гучаць не можа. Але нават калі зала была поўнай, у нас гуку не было. Мы разлічвалі на прафесійную дапамогу гукарэжысёра, але ён дапамагаў неяк адрасна.
ЕРБ: У Руслана Аляхно голас гучай значна лепей, чым у астатніх канкурсантаў. Я маю на ўвазе выключна гукавыя характарыстыкі. Ты адчула розніцу?
Стася: Ай, магчыма ўсё, насамрэч. Тыя, хто ведаюць гурт “По Глазам”, разумеюць, што для нас удзел у Еўрафэсце быў хутчэй жартам, чым сур’ёзным учынкам. Але і мы ведаем, што конкурс ёсць конкурс. Звычайна тут шмат негатыву рознага. Тут магчыма ўсё. І грошы, і аўтарытэты, і падпальванне грымёрак, і алей на сцэне, і гук у два разы цішэй. Карацей, я не здзівілася, калі пачула, што Руслан гучаў лепш за астатніх канкурсантаў.
ЕРБ: На наступны год пойдзеш на Еўрабачанне?
Стася: Ведаеш што, Руся… (доўгая паўза) Я так стамілася ад гэтага Еўрабачання. Столькі яму аддала і нічога не атрымала ў адказ. Толькі пустэчу. Я больш не хачу такіх адчуванняў. Мне не падабаецца ідэя ўдзелу ў нейкім там конкурсе ад Беларусі. Гэта карысна, безумоўна, але не варта ўдзелу. Гэта быў страшны сон для нашага гурта. Мы ўсё ж такі выхаваныя на іншым узроўні. У нас больш увагі аддаюць тым, хто атрымаў нейкі там рэзананс у Расіі. Не разумею, калі шчыра. Але… чаго чакаць ад краіны, дзе кожны баіцца нешта сказаць уголас. Вось запрасілі Lordi, Руслану… Ім жа трэба ганарары выплаціць. А сваім фіналістам зручней, канечне, падараваць кветачку і дыплом. Ніхто не падумаў, што нам патрэбна студыя, напрыклад. Нам патрэбна рэальная дапамога.
У нас жа любяць аддаваць грошы за мяжу — камусьці, абы толькі не сваім. Гэта крыўдна і непрыемна. Нельга так сцяліцца перад замежнымі зоркамі (смяецца). Гэта непрыгожа і не варта чалавека. У нас жа артыст — гэта сродак для здабычы грошай. Вось ты пытаешся ў мяне, падабаецца мне песня Аляхно ці не падабаецца мне песня Аляхно. Якая розніца? Яна ім самім не падабаецца (пасміхаецца) — павер ты мне. І ім пляваць, падабаецца гэта песня людзям ці не. У іх свае інтарэсы там. А артыстам проста вельмі зручна прыкрыцца. Вось і ўсё. Мы тут жывем, як за жалезнай завесай. Добра, што прывозяць хаця б артыстаў нейкіх цікавых. Вось Браяна Адамса прывезлі. Дзякуй Богу! Але людзі павінны самі разумець, што ад іх саміх шмат залежыць. Калі ім падабаецца іх жыццё зараз, калі іх яшчэ не ванітуе ад гэтай нашай эстрады, калі яны не жадаюць развівацца — то ў нас нічога не зменіцца. Я не правакую там нейкія рэвалюцыі — не, проста звяртаю ўвагу на тое, што нам яшчэ шмат трэба развівацца. Вось спытайцеся ў сябе, калі вы апошні раз былі за мяжой? Што вы ведаеце пра замежныя культуры, якую музыку іншых краін вы ведаеце? Я ўпэўненая, што кожны трэці проста адкажа “ніколі” і “нічога”.
ЕРБ: А што ў Расіі? Там музыкам жывецца лепш? Вось ты працавала з Максам Фадзеевым. Распавядзі пра гэты вопыт.
Стася: У Расіі поп-артысты — гэта машыны па вытворчасці грошай. Тое, за што я хварэю, за творчасць, шчырасць, таленавітасць, душэўнасць, — там гэтага няма. Там “Фабрыка Зорак”, і гэта кажа само за сябе, згодная? Гэта не Джым Морысан, не Курт Кабэйн. Гэта фабрычная зорка, якую зрабіў — і яна пайшла працаваць на дзядзьку. Гэта ўсё штучна. А я хачу сапраўднай творчасці.
ЕРБ: А што для цябе “сапраўдная творчасць”? Што ты хацела б распавесці людзям?
Стася: Я хацела б нагадаць людзям, што ўсе мы адзін глабальны і агульначалавечы арганізм. Усе разам мы ў гэты самы момант пражываем наша агульнае жыццё. Мне хацелася б, каб праз мае песні людзі думалі пра важныя пытанні, развівалі свае здольнасці ўяўляць розныя рэчы, фантазіраваць, каб яны спачувалі адзін аднаму і перажывалі прыгожыя эмоцыі. Бо я раблю музыку ад душы і хачу, каб чалавецтва стала пазітыўным. А нашы людзі няхай бы былі больш шчодрыя на падтрымку (пасміхаецца). Трэба самастойна вучыцца разгойдваць энэргетыку свету, бо за нас гэта ніхто не зробіць.
фота: Яўген Грабкін