Страты Японіі ад землятрусу склалі 235 мільярдаў долараў
Такую лічбу назваў у сваім дакладзе Сусветны банк.
235 мільярдаў долараў склалі агульныя страты, нанесеныя Японіі разбуральным землятрусам і цунамі. Пра гэта паведамляе Сусветны банк. Адзначаецца, што страты прыватных страхавых кампаній могуць дасягнуць 33 мільёнаў долараў, а ўраду давядзецца выдзеліць з бюджэту на рэканструкцыю інфраструктуры не менш за 12 мільярдаў долараў.
РІА Новости нагадвае, што паводле апошніх звестак, у выніку стыхійнага бедства ў Японіі загінулі ці зніклі без вестак больш за 21 тысячу чалавек.