Студэнтка гродзенскай ВНУ за вечар здзейсніла ў Слоніме два злачынствы
Два злачынствы здзейсніла ў Слоніме за адзін вечар студэнтка адной з гродзенскіх ВНУ. Яна прыехала на выхадныя да сваіх бацькоў.
Як паведамляе "Блог Гродна s13", 19-гадовая дзяўчына скрала ў більярднай кашалёк жыхаркі Слоніма, у якім аказалася 350 тысяч рублёў, дзве банкаўскія карткі і паперка з запісанымі пін-кодамі.
У адным з банкаматаў студэнтка зняла тры мільёны рублёў, але патраціць іх не паспела, бо была вельмі хутка вылічана і ўжо раніцай затрыманая. Супраць яе распачалі дзве крымінальныя справы па артыкулах "Крадзёж" і "Крадзёж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі". .