Суд арыштаваў у Медведчука больш за 150 аб'ектаў рухомай і нерухомай маёмасці

Віктар Медзвядчук​ / facebook.com/zelenskiy.official
Віктар Медзвядчук​ / facebook.com/zelenskiy.official

Райсуд Львова арыштаваў больш за 150 аб'ектаў рухомай і нерухомай маёмасці, якія належаць дэпутату Вярхоўнай рады Украіны Віктару Медведчуку і яго жонцы Аксане Марчанка. Пра гэта паведамляе ўкраінскае Дзяржаўнае бюро расследаванняў.

Нагадаем, 12 красавіка стала вядома пра затрыманне Медведчука. Ён вядомы сваімі прарасійскімі поглядамі, у Кіеве яго называюць кумам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Усяго арыштаваныя 154 аб'екты, у тым ліку 26 аўтамабіляў, 30 зямельных участкаў, 23 дамы, 32 кватэры, 17 парковачных месцаў і маторная яхта. Акрамя таго, пад арышт трапілі долі ў статутных капіталах у 25 кампаніях, дзе Медзвядчук або яго жонка былі бенефіцыярнымі ўладальнікамі.  

Ва Украіне Медведчука падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і садзейнічанні дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі. З траўня 2021 года ён знаходзіўся пад хатнім арыштам, аднак у лютым 2022-га збег. Цяпер ён пад вартай. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Расіі абмяняць Медведчука на палонных украінцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.