Супрацоўнікі МНС выцягнулі з калодзежа мужчыну, які ратаваў ката

У Гомелі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выцягнулі з калодзежа 62-гадовага пенсіянера. Здарэнне адбылося ўдзень 4 траўня на вуліцы Свярдлова. Мужчына спусціўся ў калодзеж, каб выратаваць ката, які туды патрапіў, і атрымаў траўму. Самастойна падняцца ён не мог і яго жонка выклікала ратавальнікаў.

Як паведамляе прэс-служба МНС, пенсіянера выцягнулі з калодзежа і перадалі медыкам. З пераломам нагі яго шпіталізавалі. Дарэчы, калі ратавальнікі прыехалі, кот ужо знаходзіўся на вуліцы.

Фота: МНС