Супрацоўнікі Полацкага ДАІ затрымалі забойцу – у яго не было… флікера
За адсутнасць флікера затрымалі забойцу ў Полацкім раёне. Тры гады ён знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ вечарам у пасёлку Ветрына,
калі ішоў па дарозе. Яго хацелі аштрафаваць за адсутнасць флікера,
аднак дакументаў у парушальніка не аказалася.
Для высвятлення асобы невядомага даставілі ў раённы аддзел міліцыі, дзе яго адразу апазналі. Злачынцу шукалі за здзейсненае забойства глуханямога дзядулі ў Міёрскім раёне, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
37-гадоваму забойцу пагражае 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротная кара, адзначае ОНТ.