Сурыкаў: Кошт на газ для Беларусі на пачатку 2009 года будзе каля $200
Кошт на газ для Беларусі ў першым квартале 2009 года будзе каля 200 долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 6 лютага. Пры гэтым дыпламат адзначыў, што сярэднегадовы кошт "можа вагацца ад 150 долараў, крыху ніжэй або вышэй", паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што 5 лютага прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што Беларусь атрымала газ на ўзроўні 140-150 долараў за 1 тыс. куб. м. Прычым на працягу года кошт будзе паніжацца.
Фота — "Беларускія навіны"