Сусветны банк адзначыў Беларусь за паляпшэнне ўмоваў для бізнэсу
Сусветны банк апублікаваў ужо сёмую сваю штогадовую справаздачу "Вядзенне бізнэсу-2011", паведамляе Радыё Свабода.
Беларусь заняла 68-е месца са 183 краінаў, ахопленых справаздачай. Летась Беларусь была 64-й.
Беларусь трапіла ў дзесятку з краін, якія дамагліся "найбольшых поспехаў у стварэнні прыязных сістэм нарматыўна-прававога рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці"
У гэтых краінах, – гаворыцца далей у справаздачы, – за 5 гадоў былі праведзены больш за тузін рэформаў, якія ўлічваюцца ў даследаванні "Вядзенне бізнэсу".
У справаздачы адзначаецца, што ў Беларусі былі ўнесеныя папраўкі, якія рэгулююць дзейнасьць упраўляючых па справах аб неплацежаздольнасці, і была ўзмоцнена абарона правоў крэдытораў пры правядзенні працэдуры банкруцтва. Палепшыўся доступ да крэдыту. Укараненне электроннага дэкларавання экспарту і імпарту паскорыла вядзенне гандлю.