Сусветны банк інвестуе 60 мільёнаў долараў у беларускую ваду
У нашу краіну прыбыла група экспертаў гэтай арганізацыі, каб праназіраць за пачаткам працы па мадэрнізацыі сістэмаў водазабеспячэння, будаўніцтву глыбокіх свідравін, помпавых станцый і станцый абезжалезвання вады.
Працы пачнуцца адразу ў 20 раёнах і палепшаць якасць водазабеспячэння 2 млн. беларусаў. Цяпер адмыслоўцы Сусветнага банка вырашаюць пытанне аб фінансаванні іншых праектаў, якія тычацца перапрацоўкі смецця і падвышэнні энергаэфектыўнасці.
Вада ў калодзежах і калонках у Беларусі непрыдатная для піцця з-за высокага ўтрымання жалеза і ядахімікатаў, якія выкарыстоўваюцца як сродак аховы раслін. Пра гэта сёлета заявіла галоўная санітарная доктарка Беларусі Валянціна Качан.
ОНТ