Сусветны банк прыме канчатковае рашэнне ў справе пазыкі Беларусі восенню
Канчатковае рашэнне ў справе пазыкі Беларусі на мэты развіцця савет дырэктараў Сусветнага банка мае намер прыняць восенню. Пра гэта заявіў дырэктар аддзела Ўкраіны, Беларусі і Малдовы гэтага банка Марцін Райзер.
На працягу двух тыдняў у Мінску працавала група экспертаў Сусветнага банка, якая вяла перамовы з беларускім урадам па пытанні магчымага давання пазыкі. "Дыскусія была канструктыўнай. Мы спадзяемся, што зможам узгадніць праграму эканамічных рэформаў і падтрымаць яе фінансаванне", — заявіў Райзер.
Між тым ён адмовіўся сказаць, пра якую суму ідзе размова. Раней старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч заяўляў пра магчымае прыцягненне крэдыту Сусветнага банка ў памеры да 1 млрд. долараў.
БелаПАН нагадвае, урад Беларусі звярнуўся да Сусветнага банка па садзеянне ў рэалізацыі праграмы эканамічных рэформаў.