Сусветны банк знізіў прагноз для беларускай эканомікі на 2026 год

Эканамісты прагназуюць невялікі рост ВУП Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Эканамісты прагназуюць невялікі рост ВУП Беларусі, ілюстрацыйнае фота

У 2026 годзе ВУП Беларусі вырасце толькі на 1,1%. Такі эканамічны прагноз абнародавалі аналітыкі Сусветнага банка. У параўнанні з папярэднім прагнозам паказчык знізіўся на 0,2%.

Падобныя ж прагнозы робяць і эксперты Еўрапейскага банка развіцця і рэканструкцыі, адзначае DW. Аналітыкі ЕБРР мяркуюць, што ў Беларусі сёлета "эканамічны рост застаецца млявым" і дасягне 1,1%. Гэта звязваюць з уплывам эканамічных санкцый і залежнасцю Беларусі ад расійскай эканомікі.

Тым часам у эканамічных прагнозах афіцыйнага Мінска сёлета запланаваны рост ВУП на 2,8%. Дарэчы, летась рост ВУП склаў усяго толькі 1,3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.