Сябра Фіца выйграў прэзідэнцкія выбары ў Славакіі
Петэр Пелегрыні / PAP/EPA
Славакія разварочваецца ў бок Расіі. У другім туры выбараў прэзідэнта перамог Петэр Пелегрыні, саюзнік прэм'ера Роберта Фіца. Ён набраў 53,12 працэнта галасоў.
Пелегрыні быў спікерам парламента і з'яўляецца лідарам папулісцкай партыі "Голас — сацыяльная дэмакратыя".
Новы прэзыдэнт Славакіі ўмацоўвае пазіцыі прэм'ер-міністра, які пазітыўна выказваецца пра Расею і выступае супраць вайсковай дапамогі Украіне.