Сябры ініцыятыўнай групы Лукашэнкі збіраюць подпісы за апазіцыянераў?

Еўрарадыё параўнала ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі і апазіцыйных прэтэндэнтаў. Некаторыя імёны ў ініцыятыўнай групе кіраўніка краіны ды іншых патэнцыйных кандыдатаў падазрона супадаюць. Так, у ініцыятыўных групах Лукашэнкі і Някляева — пяць супадзенняў (Жэжа Аляксандр Аляксандравіч, Іванова Наталля Ўладзіміраўна, Колас Сяргей Уладзіміравіч, Мельнікава Наталля Аляксандраўна, Швейба Сяргей Аляксеевіч). З групай Раманчука у зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку чатыры супадзенні (Козел Мікалай Мікалаевіч, Мельнікова Наталля Аляксандраўна, Жэжа Аляксандр Аляксандравіч, Смірноў Сяргей Аляксандравіч).

Групы Лукашэнкі і Саннікава супадаюць у трох выпадках (Іваноў Сяргей Анатолевіч, Смалярова Ларыса Мікалаеўна, Дамарад Таццяна Ўладзіміраўна). Найменшая колькасць супадзенняў атрымалася ў групах Лукашэнкі і Міхалевіча — толькі два (Іванова Наталля Віктараўна, Халматава Любоў Яўгенаўна).

Дарэчы, самым "прадпрымальным" стаў нейкі Аляксандр Жэжа: ён запісаўся адразу і да Лукашэнкі, і да Някляева, і да Раманчука (вядома, пры ўмове, што гэта адзін і той самы чалавек, а не тры цёзкі).

Нагадаем, што на думку незалежных экспертаў, ініцыятыўныя групы кіраўніка дзяржавы фармуюцца адміністрацыйна-загадным метадам.

Фота: Еўрарадыё