Сямашка: Беларусі выгадней купляць нафту з Венесуэлы, чым з Расіі з мытам
Беларусі выгадней купляць венесуэльскую нафту, чым расійскую са стоадсоткавай пошлінай. Пра гэта заявіў у тэлеэфіры першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае БЕЛТА. Па яго словах, замена чыгуначнага транспарту на трубаправодны дазволіць з кожнай тоны нафты атрымліваць дадаткова да 30 долараў. Сямашка адзначыў, што гэта супастаўна з той нормай прыбытку Мазырскага і Наваполацкага НПЗ, якую яны сёння зарабляюць пры перапрацоўцы нафты.
Разам з тым, першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што не можа раскрыць усе акалічнасці закупкі венесуэльскай нафты.
Разам з тым, першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што не можа раскрыць усе акалічнасці закупкі венесуэльскай нафты.