Сям'я Мазгавых прызнаная лепшай шматдзетнай сям'ёй у Мінску

Лепшай шматдзетнай сям'ёй Мінску ў 2008 годзе стала сям'я Кірыла і Алены Мазгавых з Фрунзенскага раёна. Яны перамаглі ў конкурсе, які прайшоў у сталічным дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі.  Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", Кірыл і Алена выхоўваюць пяць дачок, малодшай з якіх, Кіры, усяго дзесяць месяцаў. Эдуарда, Мілана, Дзіяна і Валерыя атрымліваюць усебаковую адукацыю - займаюцца музыкай, танцамі, спортам.

Дарэчы, за апошнія два гады ў Мінску колькасць шматдзетных сем'яў павялічылася на 13%, сёння іх больш за 4 тысячы.