Сям’я з Віцебска двойчы за год выйграла ў латарэю па 200 мільёнаў
Выйгрыш прынеслі адны і тыя ж лічбы, значныя для сям’і.
Віцябчанка Наталля разам з мужам робіць стаўкі на адны і тыя ж лічбы каля трох гадоў. Упершыню яны атрымалі буйны выйгрыш год таму — 21 кастрычніка ім дастаўся джэкпот у “Спортлато 5 з 36” — больш за 230 мільёнаў рублёў.
Праз 12 месяцаў Наталля выйграла ў іншую латарэю — “Кено”, паведамілі Еўрарадыё ў аддзеле інфармацыйнай падтрымкі ЗАТ “Спорт-пары”. У гульні было разыграна больш за паўмільярда, а выйгрыш віцебчанкі склаў 268 мільёнаў рублёў.У адным тыражы сям’я зрабіла пяць ставак, чатыры з якіх апынуліся шчаслівымі. Па адной з іх Наталля атрымала 200 мільёнаў, яшчэ 2 прынеслі па 32 мільёны, а апошняя — 4 мільёны рублёў.